1. «ЦЕПЛАРОД» ЦЯГНЕ ДА НЕБА

Ці не праўда, як усё гэта проста — нейлонавая абалонка ды газавая гарэлка з запаснымі балонамі, і вось перад намі апарат, здольны ўнесці нас у неба. Міжволі ўзнікае думка, што наш час характэрны не толькі найскладанейшымі прыладамі, але і прастатой, якая заўсёды геніяльная.
2. КУДЫ ТЫ НЯСЕШСЯ, ВАЛЯННІК?

Пагалоўнае захапленне матацыклетным спортам прывяло да таго, што многія энтузіясты, ледзь асвоіўшыся з шматмоцнымі машынамі, губляюць пільнасць, а разам з ёю і галовы. Але як навучыць чалавека ўхіліцца ад сустрэчы з грузавіком, які вынырнуў збоку? Не ўладжваць жа для гэтага навучальную катастрофу? Спецыялісты фірмы «БМВ» прыйшлі да простага рашэння: паставіць на шляху вучня сценку з пенапластавых кубікаў з намаляваным на ёй аўтамабілем. Яе можна «прабіць» навылет без асаблівых наступстваў, а заадно і патрэніравацца, як гэтага не рабіць.
3.АУ! НЯМА АДКАЗУ…

Не так‑то проста правесці даследаванне характарыстык прыёмных і перадаючых антэн — адлюстраваныя радыёхвалі «замутняюць» карціну. На дапамогу навукоўцам прыходзіць так званая безэхавая камера: «іголкі», якія пакрылі сцены, цалкам паглынаюць другаснае выпраменьванне. Гэтая громадная камера прыстасавана для выпрабаванняў прыёмных прылад спадарожнікаў і касмічных апаратаў.
4. СВЕДЧАЦЬ ІЗАТОПЫ
«Уводзіцца нікчэмная колькасць ізатопаў у чалавечы арганізм, ток крыві разносіць іх па ўсім целе, а хворы орган назапашвае атамы падобна акумулятару. Вось тады мы іх і бачым» — ідэя гэтая ў прынцыпе не новая, але спецыялісты фірмы «Пікер» развілі яе. ЭВМ, падключаная да прыёмніка «мечаных» атамаў, апрацоўвае выяву і выдае на экран тэлевізара ўсё тайнае, што стала відавочным.
5. ЗРОБЛЕНА НЕ ЦЫКЛОПАМІ, А ЛЮДЗЬМІ

Сучаснае прамысловае абсталяванне расце разам з векам — гіганцкія турбіны, валы, электрарухавікі, аўтамабілі, экскаватары… Прыкладаў не пералічыць. А для вырабу механізмаў-«акселератаў» станкабудаўнікі канструююць магутныя станкі, падобныя да таго, што вы бачыце на здымку.
6.НА СУШЫ І НА МОРЫ

Гэты новы «снарад» прызначаны для аматараў катацца дзе заўгодна і на чым заўгодна. Прынцып працы просты — вентылятар нагнятае паветра пад днішча, паветраная падушка прыпаднімае апарат, а маніпуляцыі з вінтом надаюць рух гэтаму падабенству ванны. І ўсё ж лепш за ўсё выкарыстоўваць яго на вадзе, бо пыл, які падымаецца паветраным струменем, мала спрыяе гарадскому камфорту…































