У 1930-х гадах высветлілася, што прамавугольнае злучэнне самалётнага крыла з фюзеляжам можа выклікаць адрыў паветраных віхроў, які суправаджаецца моцнымі ваганнямі ўсёй канструкцыі самалёта.
Група даследчыкаў, у якую ўваходзіў і Т. Карман, прапанавала прадухіляць адрыў віхроў з дапамогай залізу ў месцы злучэння крыла і фюзеляжа. У 1932 годзе Карман зрабіў у Парыжы даклад пра гэтую працу, і новы метад даў у Францыі такія ж выдатныя вынікі, як і ў ЗША. Пасля гэтага французскія самалётабудаўнікі пачалі называць залізы «карманамі». Тэрмін прыжыўся, і калі праз некалькі гадоў Т. Карману давялося наведаць Францыю, ён аднойчы пачуў пры згадванні свайго імя здзіўлены вокліч:
— Карман? Чалавек з залізамі?































