У канцы 1918 года непадалёк ад Парыжа, там, дзе Сена робіць згін, што нагадвае выгін ракі ў французскай сталіцы, разгарнулася грандыёзнае будаўніцтва.
Рабочыя і салдаты пракладвалі чыгунныя лініі, узводзілі драўляныя пабудовы, фарбавалі зямлю. Электрыкі клапаціліся над нейкімі іскрамі маланкавымі механізмамі і мантавалі лямпы з цьмяным мігценнем. Яшчэ некалькі тыдняў — і побач з замаскіраваным, затаіўшымся Парыжам вырас бы ілжывец, які выдаваў сябе іскрамі трамваяў і нібы прытушанымі агнямі заводаў і вакзалаў. Перамір’е паклала канец гэтай містыфікацыі, з дапамогай якой французы намерваліся падмануць пілотаў германскай авіяцыі, уратаваць Парыж ад сістэматычных налётаў бамбардзіроўшчыкаў.
![]() |
| 10. «Ілья Мурамец», серыя В (Расія, 1914). Экіпаж — 4 чал. Рухавікі — «Аргус» (2 x 140 к.с. і 2 x 125 к.с). Палётная маса — 4400 кг. Размах — 29,8 м (верхняе крыло), 21,0 м (ніжняе). Даўжыня — 17,10 м. Плошча крылаў — 125 м². Поўная нагрузка — 1500 кг. Максімальная хуткасць — 120 км/г. Узбраенне — 3 кулямёты, 500 кг бомбаў. У гады грамадзянскай вайны самалёты «Ілья Мурамец» шырока выкарыстоўваліся ў авіяатрадах Чырвонай Арміі ў баях супраць белых. У 1922 годзе У. І. Ленін быў залічаны ганаровым чырвонафлотцам эскадры паветраных караблёў «Ілья Мурамец». |
Якою б юнай ні была баявая авіяцыя, яна ўжо стала грознай сілай: яе баяліся не толькі пяхота і кавалерыя, але і цэлыя гарады. І каб ператварыцца ў нябачаны дасюль сродак перакідвання выбуховых снарадаў на сотні кіламетраў ад лініі фронту, аэрапланам трэба было стаць вялікімі і шматрухавіковымі. Родапачынальнікам такіх самалётаў быў «Русскі волат» Ігара Іванавіча Сікорскага...
Вялікія шматмясцовыя аэрапланы спрабавалі будаваць многія канструктары. Перашкаджала прадузятасць, падмацаваная выкладкамі паважаных вучоных, папярэджаннямі практыкаў. Напрыклад, англійскі вучоны Ланчэстэр апублікаваў аэрадынамічнае даследаванне, у якім даказваў: самалёты ўжо дасягнулі граничных памераў, далейшы рост прывядзе да няздольнасці машын лётаць.
Найбольшы аэраплан тых гадоў важыў тону. «Волат» быў у 4 разы цяжэйшы. Што такое эфект маштабу, Сікорскі выдатна ведаў на ўласным досведзе. Яго мадэлі верталётаў добра лёцелі, а гелікаптэр у натуральную велічыню так і не адарваўся ад зямлі. «Вялікую ролю адыграла інтуіцыя, — успамінаў праз 60 гадоў Сікорскі, — Я зрабіў крылы «Волата» з вельмі вялікім размахам».
Пры аднолькавай пад’ёмнай сіле доўгае крыло мае значна меншае аэрадынамічнае супраціўленне, чым кароткае. Успомніце распластаныя крылы планёраў ці знакамітага АНТ-25, на якім чкалаўскі экіпаж здзейсніў пералёт праз Паўночны полюс. У часы Сікорскага пра гэта не ведалі. Не задумваючыся аб аэрадынамічных мудрасцях, Сантус-Дзюмон лятаў на сваёй каржакаватай, кароткакрылай «Дэмуаэзелі». Русki канструктар задумаў ператварыць нязручны аэраплан у машыну з закрытай прасторнай кабінай.
13 траўня 1913 года з поўным пагардай да забабонаў Сікорскі падняў у паветра гіганцкі чатырохрухавіковы аэраплан. У першым жа палёце Сікорскі даказаў скептыкам непраўдзівасць іх апасенняў: аэраплан выдатна лётаў і на трох рухавіках. Далася ў знакі дальнабачнасць канструктара, які аснаціў машыну доўгай хвастовай бэлькай фюзеляжа і чатырма велізарнымі кілямі. «Русскі волат» здзейсніў 53 паспяховыя палёты, усталяваўшы ў адным з іх сусветны рэкорд працягласці — 1 г. 54 хв. Бяда падпільнавала яго... на зямлі.
У той дзень, калі Сікорскі рыхтаваў машыну да чарговага палёту, у паветра падняўся вядомы лётчык, майстар пілатажу Габэр-Влынскі. За некалькі секунд да пасадкі рухавік яго самалёта адарваўся (у тыя часы здаралася і такое!) і трапіў проста ў «Волата». Сікорскі не стаў марнаваць час на моцна пашкоджаны самалёт і прыняўся будаваць новы, даўно задуманы. Гэтаму апарату — «Ільі Мурамцу» — і было наканавана ў баявых умовах рэалізаваць перавагі цяжкіх шматрухавіковых машын, пачатых з «Рускага волата».
Спачатку эскадра праводзіла разведвальныя аперацыі, а потым машыны, аснашчаныя новымі прыцэламі, бомбадзяржальнікамі і бомбаскідальнікамі, ператварыліся ў цяжкія бамбавікі з вельмі высокімі лётна-тактычнымі якасцямі. Эскадра стала першым у свеце злучэннем баявых самалётаў такога тыпу.
![]() |
| 11. «Гота G-IV» (Германія, 1916). Экіпаж — 3 чал. Рухавікі — 2 х «Даймлер Мэрсэдэс D-IVa» па 260 к.с. Узлётная маса — 3635 кг. Размах — 23,71 м (верхняе крыло), 21,90 м (ніжняе). Даўжыня — 12,36 м. Плошча крылаў — 89,5 м². Карысная нагрузка — 734 кг. Максімальная хуткасць — 135 км/г. Максімальная дальнасць — 700 км. Узбраенне — 3 кулямётныя ўстаноўкі, 300 кг бомбаў. |
Стаўшы бамбардзіроўшчыкам, «Ілья Мурамец» ашчэціўся цэлай батарэяй кулямётных установак. Абарончае ўзбраенне мела сферычны абстрэл. Экіпаж і бензабакі самалёта былі абаронены браняй. У спалучэнні з кругавым дзеяннем узбраення бранявая абарона зрабіла машыну вельмі складанай мэтай для знішчальнікаў і зенітак праціўніка. Здараліся выпадкі, калі «Мурамец» выступаў у ролі штурмавіка і сам падаўляў зенітныя батарэі.
Аснову германскай цяжкай авіяцыі складалі адносна невялікія двухрухавіковыя бамбавікі «Гота».
Народжаная Першай сусветнай вайной цяжкая бамбардзіровачная авіяцыя не паспела ў поўнай меры прадэманстраваць сваю моц: знішчальная авіяцыя, зенітная артылерыя і ўмелая маскіроўка вельмі ўскладнялі налёты бамбардзіроўшчыкаў на буйныя аб’екты. Тым не менш «бомбавозы» прымусілі стратэгаў лічыцца з новым грозным узбраеннем, якое ўжо тады абяцала стаць усюдыісным сродкам нападу.
На застаўцы: «Хэндлі-Пэйдж 0/400» (Англія, 1917). Экіпаж — 3 чал. Рухавікі — 2 х «Ролс-Ройс Ігл VII» па 275 к.с. Узлётная маса — 6375 кг. Размах — 30,50 м. Даўжыня — 18,90 м. Плошча крылаў — 153 м². Карысная нагрузка — 2525 кг. Максімальная хуткасць — 155 км/г. Узбраенне — 2 спарэныя кулямёты, 820 кг бомбаў.

































